Мінпрыроды зоймецца ўпарадкаваннем крыніц



Пра новую кампанію на прэс-канферэнцыі ў Менску распавяла намесніца начальніка ўпраўлення аналітычнай працы, навукі і інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Меляшкова.

– У гэтым годзе ў нас запланавана абследаваць 646 крыніц на тэрыторыі Віцебскай, Менскай і Берасцейскай вобласці. І мы запрашаем усіх ахвотных узяць удзел у даследаваннях, і пры неабходнасці аказаць дапамогу ва ўпарадкаванні гэтых крыніц. Зараз распрацоўваецца канцэпцыя інфармацыйнай кампаніі “Раскажы пра сваю крыніцу”.

Акрамя таго, дадатковыя даследаванні ў межах кампаніі ўліку і захавання крыніц будзе праводзіць Навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Мінпрыроды.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота zviazda.by