„Мінскметрабуд” распавёў, чаму спынілася „Алеся”



Чуткі пра тое, што, што механізаваны шчыт „Алеся” выйшаў з ладу, ужо даўно непакояць гараджан. Пра прычыны збою ў працы тунэлепраходчага комплексу журналістам распавёў галоўны інжынер «Мінскметрабуда» Аркадзь Аруцюнян. Выязны штаб спецыялістаў прадпрыемства з удзелам прэсы адбыўся на будуемай станцыі трэцяй лініі метрапалітэна «Вакзальная», адкуль летам шчыт пачаў праходку левага тунэлю ў накірунку станцыі «Кавальская Слабада».

Аркадзь Аруцюнян, у прыватнасці, заявіў, што сам механізаваны комплекс знаходзіцца ў працоўным стане. У тунэлі, дзе знаходзіцца шчыт, ажыццяўляецца вентыляцыя, падаецца электрасілкаванне, ёсць асвятленне. Аднак праходка пакуль прыпыненая. Сёння на «Алесі» вырабляецца замена рэжучага інструмента і пусканаладачныя работы. Аркадзь Віктаравіч таксама назваў тры магчымыя прычыны ў збоі функцыянавання комплексу.

– Былі разгледжаны некалькі версій спынення шчыта, – паведаміў Аркадзь Аруцюнян. – Першая – наяўнасць збудаванняў тэхнагеннага характару, якія маглі сустрэцца на ўчастку пракладкі тунэлю. Але яны не пацвердзіліся. Другая – некарэктная праца абсталявання, што зараз высвятляецца з дапамогай французскіх спецыялістаў. Трэцяя – складаныя гідралагічныя ўмовы. Хутчэй за ўсё, апошняя прычына і з’яўляецца асноўнай. Зараз абслугоўваючы персанал «Алесі» праводзіць замену рэжучага інструмента шчыта.

 

У сталіцу Беларусі прыбылі прадстаўнікі французскай кампаніі – пастаўшчыка абсталявання. Падрыхтаваны план мерапрыемстваў, каб паскорыць будаўніцтва і адкрыць першыя чатыры станцыі трэцяй лініі падземкі ў тэрмін – у 2020 г. Механізаваны комплекс «Алеся» на станцыі «Вакзальнай» спыніў праходку 26 чэрвеня. Цяпер ён знаходзіцца на тэрыторыі прыватнага домаўладання, што, на жаль, пакуль з’яўляецца стрымліваючым фактарам. Але, спадзяюся, у бліжэйшы час гэтая праблема будзе вырашана з дапамогай гарадскіх уладаў.

minsknews.by

Фота minsk-metro.net