Мінтранс шукае сродкі для рэканструкцыі аўтадарог



Беларусь не атрымае паўмільярда долараў ад еўрапейскіх банкаў на дарожныя праекты. Праз еўрапейскія санкцыі аказаліся заблакаванымі банкаўскія сродкі, за кошт якіх меркавалася прафінансаваць рамонт і пракладванне дарог, мастоў ды развязак.

Як расказаў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, у сувязі з гэтым уладам давядзецца шукаць новыя крыніцы фінансавання. Пачаліся перамовы з Еўразійскім банкам развіцця і Экспартна-імпартным банкам Кітая. Гаворка ідзе ў прыватнасці пра дарогі М3 Менск — Віцебск, Р46 ад Лепеля да Полацку і М7 Менск — мяжа Літвы.