Мінюст падаў у Вярхоўны суд пазоў на ліквідацыю „Аховы птушак Бацькаўшчыны”



9-га лютага грамадскае аб’яднанне „Ахова птушак Бацькаўшчыны” атрымала ліст з Вярхоўнага суда. З яго арніталагічная арганізацыя даведалася, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў на іх ліквідацыю.

Высветлілася, што Мінюсту не падабаецца адзін з лозунгаў арганізацыі: „У сваіх інфармацыйных матэрыялах дадзенае грамадскае аб’яднанне публічна выказвае ідэю па падтрыманні сярод людзей пратэснай актыўнасці, выкарыстоўваючы пры гэтым выказванне „Птушкі з народам”.

Прыгадалі „АПБ” і іх колішняга кіраўніка Віктара Фенчука, узятага пад варту — за пратэсты на яго пачалі некалькі крымінальных спраў. Ліквідацыя грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі доўжыцца з ліпеня 2021-га.

Фота: ptushki.org

[manual_related_posts]