Мінюст: Ведамства будзе перашкодай для „нацменаўскіх ячэек”



Адной з найважнейшых ахоўных функцый дзяржавы з’яўляецца недапушчэнне дзейнасці некамерцыйных арганізацый (НКА), якія могуць шкодзіць нацыянальным інтарэсам краіны. Пра гэта на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Хаменка

„Міністэрства юстыцыі, адпаведныя рэгіструючыя органы павінны стаць надзейнай перашкодай для ўсякага роду так званых нацменаўскіх ячэек і правадніком для канструктыўных грамадскіх арганізацый”, — перадае БелТА ягоныя словы.

Цяжка патлумачыць, што менавіта хацеў сказаць міністр юстыцыі. „Нацменаўскі” азначае прыналежнасць да нацыянальна меншасці. Ці азначае гэта, што Мінюст будзе пераследаваць арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце? Увогуле ж вынішчэнне НКА ў Беларусі ідзе з ліпеня мінулага года. За гэты час ліквідаваныя некалькі соцен грамадскіх арганізацый самай рознай скіраванасці — праваабарончыя, адукацыйныя, экалагічныя і нават дзіцячыя хоспісы ды аб’яднанні пчалаводаў-аматараў.

[manual_related_posts]