Мінздароўя Расеі дазволіць выкарыстоўваць „Спадарожнік Лайт” толькі для рэвакцынацыі



Вакцына „Спадарожнік Лайт” будзе выкарыстоўвацца ў Расеі толькі для паўторнай вакцынацыі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Мурашка.

Па словах Мурашкі, адпаведныя змены ўжо 30 кастрычніка будуць унесены ў метадычныя рэкамендацыі.

Такое рашэнне, зазначыў міністр, абумоўлена шырокім распаўсюджваннем штаму дэльта.

«Спадарожнік Лайт» – адзіны зарэгістраваны ў Расеі прэпарат, для вакцынацыі якім патрабуецца толькі адзін укол. Ён уяўляе сабой першы кампанент двухкампанентнай вакцыны „Спадарожнік V”.

Акрамя „Спадарожніка Лайт”, у Расеі зарэгістраваны „Спадарожнік V”, „КовіВак” і „ЭпіВакКарона”.

meduza.io