Мінздароўя: У Беларусі 700 выпадкаў каронавіруса, 13 смерцяў



Па стане на раніцу 6 красавіка ў Беларусі зафіксавана 700 выпадкаў каронавіруса, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

– На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі.

– Выздаравелі 53 чалавекі. 

– Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці.

За мінулы дзень рост склаў 25%.