Мінздароўя Украіны забараніла беларускія лекі



Міністэрства аховы здароўя Украіны забараніла беларускія лекі. Адпаведны загад быў падпісаны 19 сакавіка.

У спіс трапілі 39 найменняў, вытворцы і/або заяўнікі якіх маюць юрыдычны адрас і/або адрас месца вядзення дзейнасці ў Беларусі. Іх пералік апублікаваны на сайце ўкраінскага Міністэрства аховы здароўя.

«Усе беларускія заводы, чыя прадукцыя была прадстаўлена ва Украіне, выраблялі джэнерыкі, гэта значыць неарыгінальныя прэпараты. Аналагічныя джэнерычныя лекавыя сродкі вырабляюць украінскія фармкампаніі, таму адмова ад беларускіх прэпаратаў не нясе ніякай пагрозы ці шкоды забеспячэнню ўкраінцаў лекамі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.