Мінздароўя: За суткі зарэгістравана 936 новых выпадкаў COVID-19



У краіне зарэгістраваныя 95545 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі — 936 новых інфікаваных.

Паводле звестак на 28 кастрычніка, у Беларусі ачунялі і выпісаныя 84690 пацыентаў(+453 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памерлі 969 пацыентаў (+4 за апошнія суткі) з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе TUT.BY.

Усяго праведзена 2 млн 418 тысяч 399 тэстаў.

28 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што праз COVID-19 у Мінску прыпыняюць планавую меддапамогу для пацыентаў з хранічнымі кардыялагічнымі захворваннямі. Таксама часова перастануць аказваць планавую хірургічную і гастраэнтэралагічную дапамогу. Экстраная дапамога, як і раней, будзе аказвацца своечасова і ў поўным аб’ёме.

Частка аддзяленняў бальніц у краіне ўжо перапрафіляваныя пад прыём пацыентаў з COVID-19. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, запас сродкаў індывідуальнай абароны дазваляе забяспечыць працу арганізацый аховы здароўя ў сярэднім напрацягу больш чым двух месяцаў.

У Беларусі 2184 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, больш за 1500 наркозна-дыхальных апаратаў, 9688 пунктаў падключэння медыцынскага кіслароду, 3075 дазатараў кіслародна-паветранай сумесі, 433 кіслародныя канцэнтратары.