Мітрапаліт Веніямін і епіскапы захварэлі на COVID-19 пасля супольнай службы



Як мінімум у трох епіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы пацверджана захворванне на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».

Гэта мітрапаліт Веніямін (Тупека), архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан (Корзун) і епіскап Маладэчанскі і Стаўпецкі Павел (Цімафеенкаў).

Таксама сімптомы COVID-19 мае архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый (Апалька).

Апошні раз епіскапы служылі разам 12 студзеня 2022 году ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад COVID-19. Антыковідных захадаў падчас набажэнства не рабілі.

[manual_related_posts]