Мітрапаліта Паўла ў Гомелі сустрэлі дываном з жывых кветак



Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі 11 жніўня наведаў Гомель. Тут праходзілі рэлігійныя святы ў памяць прападобнай Манефы Гомельскай —100-годдзя з дня яе нараджэння.

Для праваслаўнага іерарха гомельскія вернікі падрыхтавалі дарожку-дыван з жывых кветак даўжынёй каля ста метраў.

БелаПАН