Мітынг салідарнасці з палітвязнямі ў Нью-Ёрку



28 траўня каля Генеральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку Бруклінскім аддзелам БАЗА быў зладжаны мітынг салідарснасці з беларускімі палітзняволенымі. З прамовай выступіў Зянон Пазьняк.

Ён заявіў, што нядаўна заведзеныя справы супраць удзельнікаў клубу „Патрыёт” і колішняй арганізацыі „Белы легіён” з’яўляюцца сфабрыкаванымі з мэтай дагадзіць Маскве і ізаляваць найбольш свядомых і здольных да супраціву грамадзян Беларусі. 

Віктар Дудараў, для Беларускага Радыё Рацыя