Міжнародны дзень абароны дзяцей у Мікашэвічах



 

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і  кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў і Віталь Каліноўскі правялі акцыю на вуліцах Мікашэвічаў.

20150601_125013

Яны ўспаміналі гісторыю ўзнікнення гэтага свята,  дарылі дзецям балонікі з лагатыпам “Гавары праўду”.

20150601_123855

Кажа Віталь Каліноўскі:

– Мы дарылі дзеткам і іх мамам балонікі, віншавалі са святам. Гэтае віншаванне стала ўжо традыцыйным. Такую акцыю мы праводзілі і ў мінулым годзе.

Міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў лістападзе 1949 года ў сталіцы Францыі горадзе Парыжы рашэннем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаўся ў 1950 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы

[manual_related_posts]