Міжнародны дзень без тытуню



Міжнародны дзень без тытуню адзначаецца 31 траўня. У навучальных установах праходзяць тэматычныя акцыі. Міністэрства аховы здароўя выказвае сур’ёзную занепакоенасць праблемай курэння, асабліва сярод падлеткаў і моладзі. Курэнне – асноўны фактар рызыкі такіх захворванняў, як рак, сардэчна-сасудзістыя захворванні, дыябет ды хваробы лёгкіх. На вуліцах Бярозы сярод апытаных трапілася шмат праціўнікаў тытуню.

 – Не куру ўжо 10 гадоў. Мне гэтага не трэба. Курэнне на здароўе ўплывае.

– Раней курыла, але кінула. Бо здароўе – перадусім.

– Я раз паспрабаваў, то мне дрэнна стала, закружылася галава. Вось я і не куру.

– Куру 52 гады. Мне 62. Быў далёка ад радзімы – не хацеў курыць. А як дрэнны настрой – адразу закурваю, бо трэба забіць гэты неспакой. А неспакой ведаеце які? Аляксандр Рыгоравіч нам яго дае ў жыцці.

– Цыгары дарагія. Да таго ж я беспрацоўны. Дзесьці падзаробіш – даводзіцца выдаткаваць на цыгарэты. І кінуць ніяк не магу.

Прадаўцы цыгарэт у тытунёвых шапіках наадрэз адмовіліся даваць нашаму карэспандэнту інфармацыю пра продаж цыгарэт.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза