Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакоста



Сёння, 27 студзеня, Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакоста. Толькі на тэрыторыі Беларусі, за тры гады акупацыі, па падліках гісторыкаў, нацысты знішчылі да 800 тысяч жыхароў габрэйскага паходжання.

Фота: bbc.com

“Трагедыя нашага народа – гэта напамін пра тое, як лёгка можна згубіць чалавечае аблічча”, – гаворыць чалец Пінскай гарадской габрэйскай грамады Аляксандр Конкін:

– Што ў нас, у людзях, такое, што мы можам стаць катамі? Бо сярод эсэсаўцаў, якія абслугоўвалі “Асвенцым”, было шмат людзей з вышэйшай адукацыяй. То бок адукацыя не панацэя. Як толькі чалавек пачынае думаць, што ў сваіх поглядах даў волю племянной маралі, то бок, той, хто належыць да майго племені, да майго народа, – гэта людзі. А ўсе астатнія – не. І гэта аказваецца дастаткова, каб з тымі, якія “не”, можна зрабіць усё, што заўгодна.

Сістэматычны пераслед і знішчэнне габрэяў у гітлераўскай Нямеччыне, а таксама ў акупаваных ёю краінах Еўропы, трываў з 1933 па 1945 год. За гэты перыяд нацысты знішчылі каля 6 мільёнаў чалавек габрэйскага паходжання.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]