Міжнародны дзень правоў чалавека ў Баранавічах



У Баранавічах адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека. Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, грамадскія актывісты Рыгор Грык і Аляксандр Швед раздалі паўтысячы нумароў газеты “Народная воля” з артыкуламі беларускіх праваабаронцаў.

dsc04101

„У нумары газеты паведамляецца пра парушэнні правоў чалавека і пра тое, як іх бараніць”, – кажа Рыгор Грык:

– У нас ад нараджэння ёсць правы, якія, на жаль, у нашай краіне парушаюцца, як і Канстытуцыя, як і іншыя дакументы. Сённяшняя ўлада стварае законы, якія не спрыяюць пашырэнню беларускай нацыянальнай свядомасці, дэмакратызацыі грамадства, не спрыяюць шанаванню культурнай спадчыны.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, у Баранавічах стала традыцыяй адзначаць Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцамі і актывістамі ў розных формах. Бо правы чалавека – гэта асноўны складнік жыцця кожнага грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя