МКП называе сітуацыю з працоўнымі ў Беларусі катастрафічнай



Генеральны Савет Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, што адбываецца ў бразільскім горадзе Сан-Паулу, разглядзеў Глабальны індэкс правоў працоўных. Паводле даследаванняў уплывовай міжнароднай арганізацыі, становішча беларускіх працоўных акрэсліваецца як катастрафічнае. Беларусь уваходзіць у лік дзесяці найгоршых для працоўных краін разам з Кітаем, Калумбіяй, Гватэмалай і Пакістанам. Як зазначае старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, у патавай сітуацыі беларускіх працоўных вялікая віна ляжыць на кіраўніцтве краіны:

– Размова ідзе пра жорсткую аўтарытарную сістэму ўлады. Улада насамрэч вельмі нецывілізаваная і непісменная. На вялікі жаль. Таму што мы маем з чым параўноваць па ўзроўню жыцця, па годнасці працы і годнасці ўмоў працы. Няма ніводнага моманту, дзякуючы якому маглі б сцвярджаць, што наперадзе з’явілася нейкая перспектыва.

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў збірае дадзеныя аб парушэннях правоў прафсаюзаў на працягу больш трыццаці гадоў. Індэкс па правах ахоплівае сто сорак адну краіну, а агульны рэйтынг адносіць краіну да адной з пяці катэгорый. Беларусь знаходзіцца ў апошняй пятай катэгорыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]