МНС зможа выкарыстоўваць зброю супраць беларусаў



Пра гэта паведамляецца ў звароце міністра па надзвычайных сітуацыях, апублікаваным на сайце МНС. 

На сайце МНС апублікаваны зварот міністра па надзвычайных сітуацыях РБ Вадзіма Сіняўскага. Сярод іншага ў ім сказана, як будуць дзейнічаць супрацоўнікі МНС пры ўвядзенні надзвычайнага становішча.

„Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб’ектаў і спыненні беспарадкаў, калі трэба і са зброяй у руках. Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх сем’яў”, — гаворыцца ў звароце Сіняўскага.