Моладзь БНФ заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава



Моладзь БНФ заклікае ўшанаваць памяць літаратара-франтавіка Васіля Быкава.

Васіль Быкаў — літаратар з вялікай літары, франтавік і беларус.

Менавіта Васіль Быкаў пачаў пачаў пісаць пра вайну не з пункту гледжання камуністычнай прапаганды, а вачамі звычайных людзей.

Менавіта Васіль Быкаў паказаў сваімі творамі важнасць маралі, чалавечага выбару і моцнай волі.

Менавіта Васіль Быкаў адзін з заснавальнікаў БНФ.

Менавіта Васіль Быкаў адзін з самых яскравых літаратараў нашай найноўшай гісторыі.

Усіх жадаючых далучыцца да акцыі па ўскладанні кветак на магілу вялікаму літаратару і дзеячу Васілю Быкаву, каб ушанаваць памяць гэтага сапраўды важнага для беларускай гісторыі чалавека, запрашаюць прыходзіць а 14.00 да брамы Усходніх могілак Менска.