Моладзь заахвочваюць да актыўнага ўдзелу ў ІТ-праектах



У Беларусі працягваюцца мерапрыемствы па прыцягненню моладзі да актыўнага ўдзелу ў ІТ-праектах, а таксама знаёмства з найноўшымі сродкамі візуалізацыі: 3D-прынтары, асадкі, акуляры і тэхна-канструктар. Акцыі ладзіць Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Альба” у межах ініцыятывы “Планета крэатыву”. Сустрэчы ўжо адбыліся ў Полацку, Баранавічах і Пінску, наперадзе чакае Берасце. Мадэратар мерапрыемстваў Яўген Пак тлумачыць, што нават калі адзін юнак зацікавіцца тэмай прафесійна – гэта будзе поспех:

– Калі нават адзін чалавек зразумее перспектыву і ў будучым дасягне поспеху і стане спецыялістам, то мы лічым сваю функцыю выкананай. Мы робім канкрэтныя праекты. Напрыклад, некалькі гадоў таму Гімназія Іванава звярнулася да нас з ініцыятвый – давайце зробім 3D мадэлей замкаў. Мы зрабілі. Зараз ёсць магчымасць іх раздрукаваць. У нас ёсць 16 замкаў, якія ў трохмерным выглядзе немагчыма нідзе пабачыць.

Яўген Пак упэўнены, што моладзь павінна быць не проста спажыўцом тэхналогій, але і мець веды, як з іх дапамогай вырашаць эканамічныя, сацыяльныя, грамадска-палітычныя і экалагічныя праблемы.

Беларускае Радыё Рацыя