Моцнае ці слабое беларускае войска?
На першы погляд беларускае войска выглядае моцным, а колькасць вайскоўцаў налічвае 60 тысяч чалавек. Хоць гэта на траціну менш, чым польскае войска, але тут трэба ўлічваць агульную колькасць насельніцтва і нацыянальныя даходы. Беларускае войска таксама мае шмат элементаў на вельмі добрым узроўні, як кажа прафесар Вальдэмар Рэзмер з універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні:
– Гэта тычыцца сістэм распазнавання, сувязі, супрацьпаветранай і ракетнай абароны. Аднак іншыя сістэмы, на жаль, у нейкім сэнсе састарэлыя. Але вынікае гэта з факту, што ў Беларусі, як і ва Украіне, войска не мае прыярытэту ў фінансаванні.
«Найбольш грошай ідзе на ўтрыманне органаў унутраных справаў, – дадае эксперт, – а менавіта міліцыі, памежных службаў, а таксам КДБ». Падобная сітуацыя была і ва Украіне:
– Як усе мы ведаем, бо гэта пацвердзілі падзеі. І вынікі гэтай палітыкі былі сумныя. Калі трэба было звярнуцца да аргумента сілы, да войска, то аказалася, што дзве трэція і тэхнікі, і людзей фактычна не маюць баявой гатоўнасці.
Таксама прафесар Вальдэмар Рэзмер звяртае ўвагу на той факт, што, да прыкладу, беларускае войска заўсёды праводзіць вайсковыя вучэнні на выпадак агрэсіі з боку Захаду, але ніколі з расейскага кірунку.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота sb.by