МУС Беларусі сабраў звесткі 30 тысяч грамадзян у сістэму «Беспарадкі» 



Па ўсёй краіне ў аддзелы па грамадзянству і міграцыі разаслалі спісы асобаў, «схільных да экстрэмізму». Па наяўнай інфармацыі ініцыятывы By_Pol, у гэтыя спісы ўключылі больш за 30 000 грамадзян, якія праходзілі па артыкуле 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі) і знаходзяцца ў створанай МУС інфармацыйнай сістэме «Беспарадкі», паведаміла ініцыятыва.

Паводле яе інфармацыі, аддзелам паставілі задачу апрацаваць звесткі да 19 лютага. На кожнага чалавека нібыта збіралася інфармацыя пра месца працы ці вучобы, складзе сям’і, характарыстыка і іншыя звесткі. Сама праца над базай, як адзначае By_Pol, мусіла адбывацца ў поўнай сакрэтнасці, але інфармацыя стала вядомай. Збор звестак праводзілі ў спешцы. Ініцыятыве вядомыя выпадкі пагроз за недастатковую аператыўнасць дадавання інфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя