МУС налічыла 7 тысяч удзельнікаў ва ўчорашнім Партызанскім маршы



Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава агучыла афіцыйную статыстыку ўдзельнікаў учорашняга Партызанскага марша ў сталіцы.

«18 кастрычніка, у розных населеных пунктах краіны зафіксавана 16 пратэстных акцый, колькасць якіх склала каля 8 тысяч чалавек. Ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем сталіцы, яны былі нешматлікія (ад 10 да 100 удзельнікаў). МУС прынятыя неабходныя меры па падтрыманню парадку і забеспячэнню грамадскай бяспекі іх правядзення.

Найбольшая колькасць пратэстуючых адзначана ў сталіцы. У раёне вул. Кастрычніцкай у 14.30 сабраліся разрозненыя групы грамадзян, яны прайшлі ў напрамку Партызанскага праспекта, дзе выйшлі на праезную частку і заблакавалі рух транспарту. Пасля чаго накіраваліся ў бок МКАД. У 16.10 супрацоўнікамі АУС і ўнутраных войскаў МУС рух мітынгоўцаў было блакаваны. У пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна 7 тысяч чалавек. Каля 18.00 у раёне скрыжавання пр. Ракасоўскага і вул. Малініна несанкцыянаваная акцыя завяршылася

Усяго ўчора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана 280 грамадзян (з іх у Мінску — 215). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях ў месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 237 чалавек,» — гаворыцца ў тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС.

novychas.by

[manual_related_posts]