МУС пагражае раскрыць імёны тых, хто ўзламаў міліцэйскую базу



Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адрэагавала на публікацыю персанальных дадзеных 1003 беларускіх супрацоўнікаў міліцыі ў канале Telegram NEXTA. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка міністэрства Вольга Чамаданава. Паводле яе слоў, у Міністэрстве ўнутраных спраў ёсць усе інструменты і тэхналогіі, якія дазволяць выявіць і прыцягнуць да адказнасці большасць вінаватых ва ўцечцы дадзеных. Нагадаем, учора тэлеграм-канал Nexta апублікаваў дадзеныя 1003 супрацоўнікаў беларускага МУС, многія з якіх мелі дачыненне да затрыманняў, збіцця і катаваньняў пратэстоўцаў. Аўтары канала атрымалі інфармацыю пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў „дзякуючы кібер-партызанам”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МУС Беларусі / Youtube