МУС размеркавала па абласцях квоты на бежанцаў



МУС вызначыла квоты на прадстаўленне статусу бежанцаў у гэтым годзе. Пастанова «Аб устанаўленні размеркавальных квот рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь на 2017 год» была апублікавана 20 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, у 2017 годзе для падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі ўпраўленняў унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў прадугледжваюцца наступныя размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Беларусі.

— Берасцейская вобласць — 135 чалавек;

— Віцебская вобласць — 170 чалавек;

— Гомельская вобласць — 170 чалавек;

— Гарадзенская вобласць — 95 чалавек;

— Менская вобласць — 115 чалавек;

— Магілёўская вобласць — 115 чалавек.

Такім чынам, у 2017 годзе ў Беларусі статус бежанца могуць атрымаць 800 чалавек. Гэта на 400 чалавек менш, чым ў 2016 і 2015 гадах. А вось у 2013 і 2014 квоты было нашмат менш — усяго 220 чалавек.

Еўразвяз выдзяляе Беларусі 7 млн еўра на будаўніцтва міграцыйных цэнтраў на 30-50 чалавек. Як паведамілі ў МУС, размова ідзе аб размяшчэнні ў цэнтрах толькі замежнікаў — незаконных мігрантаў, затрыманых у Беларусі, сірыйскія альбо іншыя ўцекачы з ЕЗ у іх размяшчацца не будуць.

Утрыманне незаконных мігрантаў плануецца ў перыяд правядзення неабходных працэдур, звязаных з ідэнтыфікацыяй асобы і/або дэпартацыяй.

«Наша Ніва»