Муж падарыў Ніколь Кідман асабняк Марка Шагала на Манхэтэне



Аўстралійскі кантры-спявак, кампазітар і гітарыст Кіт Урбан падарыў сваёй жонцы акторцы Ніколь Кідман асабняк на Манхэтэне. Раней шасціпавярховы старадаўні дом з чырвонай цэглы належаў беларускаму мастаку Марку Шагалу.

Кіт Урбан заплаціў за асабняк, які быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя, 39 млн даляраў, піша Woman’s Day. Плошча дома складае каля 1200 квадратных метраў. У ім 7 спальняў, 8 ванных і 2 гардэробныя пакоі.

У гэтым доме на Манхэтэне ў розны час жылі Марк Шагал і Майкл Джэксан. Апошнім уладальнікам асабняка быў інвестыцыйны магнат і футбольны трэнер Марк Лазрі.

Кіт Урбан і Ніколь Кідман пажаніліся ў 2006 годзе. У зорнай пары ёсць дзве дачкі.

Фота nowtolove.com.au