Мужчыну, які зняў надзвычайнае здарэнне з батутам, асудзілі на сем сутак
19 гадоў таму
13 ліпеня суд Шклоўскага раёна прызначыў сем сутак арышту прадпрымальніку Паўлу Пятроўскаму, які зняў на відэа, як вецер знёс батут падчас свята ў Александрыі, піша „Радыё Свабода”.
Мужчыну прызналі вінаватым у распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі.
Пятроўскі прыехаў у Александрыю з Берасця. На свяце ён гандляваў сваімі таварамі, як прадпрымальнік. Яму 42 гады, жанаты, выхоўвае двух маленькіх дзяцей: аднаму тры гады, другому дзесяць месяцаў.
