Музыку Максіма Субача асудзілі на 10 сутак арышту



Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміла першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай, якая назірала за судовым працэсам. 

Такі вырак вынес суд Цэнтральнага раёну Менску.

Прытым справу супраць Субача па непадпарадкаванні законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі спынілі. Арышт прызначаны па другім адміністрацыйным пратаколе – дробнае хуліганства.

У чым яно выявілася, па-ранейшаму незразумела. Падрабязнасці стануць вядомыя пасля 14:00 паводле менскага часу, калі з матэрыяламі справы зможа азнаёміцца адвакат. Пакуль жа ў судзе абедзенны перапынак. Як паведамлялася, затрыманне Максіма Субача адбылося ўначы з нядзелі на панядзелак.

За некалькі гадзінаў да таго музыка браў удзел у легальным мітынгу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай на плошчы Бангалор. Сам ён з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы незарэгістраванага кандыдата Віктара Бабарыкі. З панядзелка Субач знаходзіўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна.

Гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя