„Мы праявілі сваю грамадзянскую актыўнасць”



Пасля гарачага жніўня 2020 года і жорсткіх рэпрэсій лукашэнкаўскага рэжыма многія беларусы вымушаны былі пакінуць межы сваёй краіны. Шмат хто з уцекачоў да прэзідэнцкіх выбараў мінулага года не цікавіўся палітыкай. Людзі займаліся асабістымі штодзённымі справамі.

Але пастаянны абман на выбарах з боку ўлады, пагаршэння год ад году жыцця і адзін і той чалавек пры ўладзе 26 гадоў надаелі так, што людзі выйшлі на вуліцы па ўсё Беларусі з патрабаваннем: сыходзь! Гаворыць Уладзімір, які знайшоў прытулак у Варшаве:

– Палітыкай не цікавіўся. Але ўдзельнічаў у грамадскіх пытаннях. Мы праявілі сваю грамадзянскую актыўнасць. І таму былі вымушаны з’ехаць. Я збіраў подпісы за Ціханоўскую. Цяпер, як вядома, усе рэпрэсіі ўзмацніліся. І ўсіх, хто праяўляў нейкую актыўнасць, затрымліваюць і судзяць.

Цяпер у Варшаве Валодзя стаў пастаянным удзельнікам акцый дыяспары беларусаў у Варшаве. Ён верыць у перамогу над антыбеларускім рэжымам.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя