Мянчук 30 гадоў атрымліваў пенсію за памерлую маці



У РУУС Менска звярнуліся работнікі сацыяльнай абароны для ўстанаўлення месцазнаходжання найстарэйшай жыхаркі беларускай сталіцы 1904 года нараджэння, піша БелТА.

Сацработнікі некалькі разоў спрабавалі наведаць жанчыну, аднак сын сцвярджаў, што яна жыве ў вёсцы на Гарадзеншчыне. Высветлілася, што жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе.

Сваякі жанчыну пахавалі, аднак сын памерлай 1943 года нараджэння ўтаіў ад органаў сацабароны факт смерці маці і з 1988 года атрымліваў яе пенсію ў банку па даверанасці.

Прыкладная сума шкоды складае больш за 100 тысяч рублёў. Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Фота БелТА

[manual_related_posts]