Мясцовая ўлада Баранавічаў не можа закрыць люк



Бяда ў расейскім Кемерава і зварот да дэпутата абласнога савета Васіля Сухаверхава нарэшце вырашылі праблему з адкрытымі люкамі ліўневай каналізацыі ад Лядовага палаца да вуліцы Дамашевіцкай у Баранавічах.

З гэтай праблемай грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус біўся паўгады.

Звароты да мясцовай і абласной адміністрацыі нічога не вырашалі, атрымліваў адказы: “Факты не падцвердзіліся”, кажа Мікалай Чарнавус:

– Я звярнуўся да дэпутата абласнога савета Васіля Сухаверхава, копію накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта, у газету „Наш край” і „Intex-press”. У ёй я пазначыў, што звяртаўся ў аблвыканкам, факты мае не пацвярджаюцца. У сувязі з гэтым звяртаюся да Сухаверхава, бо выбаршчыкі аддалі за яго галасоў больш, чым за дзеючага прэзідэнта. Па гэтай тэрыторыі шпацыруюць школьнікі 18-й і 19-й школы.

Паводле Мікалая Чарнавуса, застаўся незакрытым адзін люк. Магчыма, проста быў не заўважаны камунальнікамі. Ён спадзяецца, што гэтая хіба будзе выпраўлена.

Беларускае Радыё Рацыя