Мясцовыя ўлады адмянілі сход па пытанні кар’ера Кабакі (абноўлена)



Улады Бярозаўскага раёна раптоўна адмянілі сход па абмеркаванні адмены забароны на купанне ў былым крэйдавым кар’еры Кабакі і перанеслі на нявызначаны тэрмін. Кар’ерам людзі карысталіся ўжо 30 гадоў амаль без ахвяр. Толькі сёлета тут загінуў нецвярозы сардэчнік. Да кар’ера пракладзена асфальтавая дарога і ёсць паркоўка, чысцюткая вада.

Паводле дэпутата сельвыканкама Валеры Білібухі, прычынай адмены стала ўмяшальніцтва ў гэтую праблему дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, да якой звярнуліся вяскоўцы з калектыўным лістом:

Я звярнуўся да Канапацкай. Яна прыняла нашу праблему да разбіральніцтва.

– Людзі ўжо ішлі на сход, а мы іх спынялі і казалі, што сход перанеслі. Не паспелі людзям павесіць абвестку?!

Улады паставіліся да патрэб людзей бюракратычна. Іхні дэвіз: забараніць і не пускаць, непаслухмяных – штрафаваць. І крэслы пад чыноўнікамі не захістаюцца, і бюджэт папаўняецца, гаворыць дэпутат:

– Кар’ер кар’еру – розніца. Берагі далёка знаходзяцца ад самога вадаёма. Гэта ж мелавы кар’ер, а не пясчаны. На возера ў Сельцы заехаць – там няма глыбіні?

– Людзі ўсюды гінуць. Сёлета і ў Сельцах патануў чалавек.

 

Па словах Валеры Білібухі, людзі намераны стаяць за кар’ер, каб там адпачываць без страху быць злоўленым.

Бярозаўскія чыноўнікі спужаліся вяскоўцаў, якія бароняць крэйдавы кар’ер Кабакі для купання. Спачатку сход па калектыўнай заяве людзей раптоўна адмянілі і перанеслі на невызначаны тэрмін, а потым прыслалі на імя дэпутата Валерыя Білібухі адпіску з надпісам «Паведаміць усім».

Адменай сходу чыноўнікі парушылі “Закон аб зваротах грамадзян”, дзе сказана, што “калектыўныя звароты 30 і больш заяўнікаў падлягаюць разгляду з выездам на месца.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя