Мясцовыя жыхары вырашылі самастойна ўпарадкаваць могілкі



Старшыня мясцовага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі далучыўся да суботніка па прыборцы могілак у Крошынскім сельвыканкаме. Могілкі былі вельмі занядбаныя. Іх упарадкаванне пачалося яшчэ ў пачатку лютага сіламі вяскоўцаў, кажа арганізатар гэтай працы жыхарка вёскі Адахоўшчына Вольга Курылік:

 – Паехала і апытала людзей, сабрала грошы. Шмат было нюансаў, папрокаў, людзі баяліся. Нанялі мы альпіністаў. Першага лютага адбыўся спіл. Нас было 4 жанчыны і мы нароўні з мужчынамі ўсе калодкі выцягвалі на саначкаў.  

Звярталіся яны за дапамогай да ўладаў, як раённых, так і мясцовых, мужа і жонкі  Шчэрбацэвічаў. Сямейная пара кіруе мясцовай сельскай гаспадаркай і сельвыканкамам. Але дапамогі не дачакаліся, кажа іншая жыхарка Адахаўшчыны Софья Кліменка:

– Хацелася, каб улады надавалі больш увагі гэтаму. А то ніякіх добрых адносін ад іх тут не бачна.

Паводле ўдзельнікаў суботніка, ёсць у іх прэтэнзіі і да шырыні дарогі. Яна з 6-ці метровай ператварылася ў двухметровую, дзе машыны размінуцца не могуць.

Старшыня сельвыканкама Шчэрбацэвіч прыехала, каб сфатаграфаваць прыбраныя могілкі. Відаць, для справаздачы, мяркуюць людзі.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя