Мяжу з Польшчай закрыюць на чатыры гадзіны
У чацвер, 26 кастрычніка, з 10 да 14 гадзін побач з пунктам пропуску «Бераставіца – Баброўнікі» будзе прыпынена рух грузавога транспарту ў абодвух кірунках, а таксама выезд легкавых аўтамабіляў з Беларусі.
Гэта звязана з заменай трансфарматараў току, якую будуць праводзіць супрацоўнікі Бераставіцкіх электрычных сетак РУП «Гроднаэнерга», распавяла vgr.by прадстаўніца Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў сувязях з грамадскасцю Юлія Раманюк.
Грузаперавозчыкаў і фізічных асоб просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.
