МЗС пацвердзіла адстаўку Андрэя Бушылы



Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пацвердзіў БелаПАН адстаўку кіраўніка дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы Андрэя Бушылы.

Раней з`явіліся паведамленні аб сыходзе Бушылы ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў. На яго старонцы ў „Фэйсбуку” 16 жніўня з`явіўся рэпост фатаграфіі з масавай акцыі пратэсту „Марш свабоды” ў Мінску.

Раней аб сваёй грамадзянскай пазіцыі заявіў беларускі пасол у Славакіі Ігар Ляшчэня.

belapan.by