МЗС Расеі рэкамендавала Сафіі Сапезе напісаць прашэнне аб памілаванні



МЗС Расеі заявіла, што расіянка Сафія Сапега, асуджаная ў Беларусі на шэсць гадоў калоніі, мае права падаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе РИА Новости.

„Як паказвае практыка, у падобнага роду выпадках органамі ўлады прымяняецца індывідуальны падыход, улічваюцца ступень грамадскай небяспекі зробленага, наяўнасць раскаяння і прызнанне віны з боку асуджаных, супрацоўніцтва са следствам, пагашэнне ўсіх накладзеных штрафаў і іншыя абставіны справы”, – падкрэслілі ў МЗС РФ.

„Калі казаць аб магчымым пераводзе Сафіі Сапегі для далейшага адбывання пакарання ў Расею, то з юрыдычнага пункту гледжання такая перадача цалкам магчымая”, – заявілі ў МЗС.

„У выпадку пераезду ў адну з пенітэнцыярных устаноў Расеі па сканчэнні вызначанага тэрміна яна зможа прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Пры гэтым на яе таксама будуць распаўсюджвацца акты амністыі, якія тэарэтычна могуць быць прынятыя як на тэрыторыі Расеі, так і ў Беларусі”, – падкрэслілі ў МЗС.

Нагадаем, Сапега была затрымана ў Беларусі ў канцы траўня мінулага года разам з Раманам Пратасевічам.

Фота: БелТА/ТАСС

[manual_related_posts]