На 2 гады палітвязня Ігара Салаўя перавядуць у магілёўскую турму



На два гады палітвязня Ігара Салаўя перавядуць з бабруйскай папраўчай калоніі №2 у магілёўскую турму, на строгі рэжым. Такое рашэнне прыняў суд, які адбыўся ў калоніі па ініцыятыве адміністрацыі. Нібы Салавей сістэматычна парушаў дысцыпліну.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што праз ціск спрабуюць „перарабіць” вязняў:

– На жаль на многіх з іх аказваецца ціск менавіта там у месцах адбыцця пакарання. Яны такім чынам напэўна думаюць, што чалавека выхаваюць, пераканаюць гэтым вось ціскам. Вось яны яго і выпраўляюць, каб ён не быў такім, якім ён быў да таго, як туды патрапіў.

Ігар Салавей летась асуджаны па гучнай „Пінскай справе”, ён пакараны шасцю гадамі зняволення за ўдзел увечары 9-га жніўня 2020 года ў стыхійным мітынгу пад будынкам Пінскага гарадскога выканкаму.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]