На аднаго палітвязня стала менш — выйшаў з „хіміі” жыхар Івацэвічаў



На аднаго палітвязня стала менш — выйшаў з „хіміі” жыхар Івацэвічаў Руслан Шыла, паведамляюць праваабаронцы.

Руслан Шыла быў асуджаны судом Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці па арт. 370 КК — за здзек з дзяржаўных сімвалаў да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Руслана судзілі за тое, што парваў два чырвона-зялёныя сцягі ў Івацэвічах: адзін у мясцовай пракуратуры, другі вісеў на будынку СК.

21 студзеня ў Руслана Шылы скончыўся тэрмін адбыцця пакарання. Увесь свой тэрмін Руслан правёў у Асіповічах, у ПУАТ-48.

[manual_related_posts]