На агульнагарадскі сход берасцейцы запрасілі Лукашэнку
Старшыня аднаго з дамавых камітэтаў Берасця Віталь Казак палічыў, што для вырашэння праблем, якіх накапілася ў горадзе зашмат, патрэбна падключацца грамадскасці.
Віталь Казак і Уладзімір Вялічкін
Мясцовыя чыноўнікі не спраўляюцца з гэтым. Таму вырашана правесці 4-дзённы агульнагарадскі сход з удзелам уладаў, кажа Віталь Казак:
– Бачачы тую глыбіню крызісу, у якім знаходзіцца нашая ЖКГ, а таксама медыцына, міліцыя, адукацыя, я ініцыяваў правядзенне першага агульнагарадскога схода старшыняў дамавых камітэтаў з органамі ўлады.
Паводле Віталя Казака, дазвол на сход ён не атрымаў. Але першы дзень сходу, як і астатнія, прымеркаваў да пікетаў кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч у мікрараёне Усходні. Начальства праігнаравала запрашэнне. На трэці дзень сходу, у суботу, які плануецца у парку Дружбы народаў, запрошаны сам Аляксандр Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя