На актывістаў Касінерава і Насенку пачалі справу за пасты ў інтэрнэце



Сацыяльны актывіст анархісцкага накірунку Вячаслаў Касінераў паведамляе ў сацыяльных сетках пра тое, што ў адносінах да яго пачаты адміністрацыйны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Фэйсбуку.  

” Мне падалося, што гэта можа быць нейкі жарт, і я запытаў, каб мне даслалі афіцыйную позву”, – напісаў ён на сваёй старонцы ўчора, 31 кастрычніка.

Як, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна” праз хвілін 20 супрацоўнікі міліцыі даслалі Касінераву СМС-паведамленне, паведаміўшы, што позва будзе дастаўлена непасрэдна яму дахаты. Адкак актывіста не было дома і ён прапанаваў пакінуць позву ў паштовай скрыні, а на ягоную прапанову перанесці разбіральніцтва на іншы дзень таксама смс-кай паведамілі:

“Прабачце, але разбіральніцтва на другі дзень мы перанесці не можам. Будзем прымаць меры для вашага прыводу ў АУС”.

Такую ж позву ад супрацоўнікаў міліцыі атрымала і ягоная жонка Марына Насенка.