На анархістаў, якія раздавалі ўлёткі ў падтрымку Зельцэра, завялі крымінальную справу



На анархістаў, якія раздавалі ўлёткі ў падтрымку Зельцэра, завялі крымінальную справу па  артыкуле – дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці. 

Сцвярджаецца, што 29-гадовыя Раман Халілаў і Яўген Жураўскі каля амбасады Беларусі ў Польшчы дэманстравалі розныя матэрыялы, якія змяшчаюць інфармацыю пра Зельцэра і «звесткі, загадзя накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама тыя, што гераізуюць тэрарыстычную дзейнасць».

Сцвярджаецца, што адзін з іх, ураджэнец Грузіі, зарэгістраваны ў Віцебскай вобласці, праз сацыяльныя сеткі займаўся вярбоўкай прыхільнікаў анархісцкага руху. А яго аднагодак, ураджэнец Брэстчыны, нібыта выказваў пажаданні, каб у пандэмію ад COVID-19 памерлі як мага больш чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя