На Анатоля Лябедзьку завялі крымінальную справу



Супраць палітыка Анатоля Лябедзькі распачалі крымінальную справу, пра гэта ён сам паведаміў у відэазвароце на канале Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Youtube.

«Маю жонку выклікаюць у РУУС Маскоўскага раёна Менска ў якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненні да мяне. Які артыкул? Не ведаю. Мяркую, што ён можа быць такім жа, як у блогераў Пятрухіна, Спірына ці ў палітыкаў Севярынца, Статкевіча», — выказаў меркаванне Лябедзька.

Сам Анатоль Лябедзька зараз знаходзіцца не ў Беларусі.

[manual_related_posts]