На беларуса завялі справу за смайл у “Аднакласніках”



На грамадскага актывіста Андрэя Юркова з Дрыбіна завялі справу за сумны смайл у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Яшчэ ў верасні мужчына паставіў дызлайк «Сумую» пад матэрыялам, дзе было сказана, што пад нацысцкім сцягам загінула 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

Цяпер Юркова абвінавачваюць у распаўсюдзе матэрыялаў, якія дзяржава прызнала экстрэмісцкімі. Грамадскаму актывісту пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.

Суд над актывістам мусіў адбыцца 13 снежня. Але, прыйшоўшы туды напярэдадні, Юркоў даведаўся, што матэрыялы справы адправілі ў міліцыю на дапрацоўку.Актывіст нават не памятае, у якой менавіта суполцы «Аднакласнікаў» паставіў дызлайк. Справу супраць сябе ён лічыць палітычна матываванай.

Паводле euroradio.fm