На Беларусі моцныя дажджы і вецер



Вецер і залева ў Менску: білборд паваліўся і прабіў дах машыны. На вуліцы Багдановіча вялікі рэкламны шчыт упаў на аўто, якое стаяла пад ім. Фоты выклалі карыстальнікі форума партала Onliner. Падчас здарэння ў машыне нікога не было, людзі не пацярпелі.

У той жа час у Гародні прайшлі моцныя залевы, шмат дзе ўтвараліся заторы транспарту. У некаторых месцах, з берагоў выйшла Гараднічанка:

– У Гародні цягам апошніх трох сутак двойчы былі залевы. Цэнтральная частка горада, а таксама вуліцы Каліноўскага, праспект Янкі Купалы ператвараліся ў рэкі. Прычыну такіх разводдзяў звязваюць з вялікай нагрузкай на ліўнёвую сістэмы, якая не магла хутка прапусціць палову месячнай нормы ападкай за гэты перыяд. Заторы на дарогах былі выкліканы не толькі ўзроўнем вады, але і з-за адказвання электрычных сістэмаў легкавікоў. 

Як перадае гідраметэаслужба, падобныя залевы яшчэ будуць, але на ўсходзе Беларусі. Паветраныя масы, якія нясуць дажджы, фарміруюцца ў Балтыйскім моры. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя