На беларуска-літоўскай мяжы адкрыюць новы пункт пропуску
Год таму
Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы могуць стаць меншымі. У 20-ці кіламетрах ад папулярнага сёння «Каменнага Лога» у хуткім часе адкрыюць новы міжнародны пункт пропуску „Лоша – Шумскас». Гэтыя планы дэпутаты ўхвалілі ў парламенце.
Зараз у Лошы працуе спрошчаны пункт пропуску, праз які трапіць у Літву могуць толькі жыхары памежжа. У пагранкамітэце кажуць, што Беларусь ужо гатова адкрыць на гэтым месцы міжнародны калідор. Цяпер справа за літоўскім бокам.
Фота tut.by