На беларуска-літоўскай мяжы сабралася каля 350 фур
Больш за ўсё грузавікоў у чарзе на пераходзе «Каменны Лог».
Аб колькасці аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы паведамляе афіцыйны сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта. Паводле гэтай інфармацыі, у пункце пропуску «Каменны Лог» увечары 7 лістапада сабралася каля 150 фур, у пункце пропуску «Беняконі» — 113.
Для легкавых аўтамабіляў чэргі меншыя. Максімальная ў пункце пропуску «Брэст» – 160 аўтамабіляў.
Аб прычынах, па якіх на выездзе з Беларусі ўтварыліся чэргі з аўтамабіляў, не паведамляецца.
