На беларуска-польскай мяжы – часовае зацішша



Гарадзенскія мытнікі прагназуюць ажыўленне на мяжы бліжэй да восьмага сакавіка, пакуль што на „чырвоным” канале з’яўляецца па некалькі машын на гадзіну. „Зялёны” канал таксама пустуе, а чэргі на беларуска-польскай мяжы дасягнулі найменшых паказчыкаў.

Паводле экспертаў, на якіх спасылаецца „Гарадзенскай праўда”, такое зацішша – сезоннае. Польскі бок лічыць, што зніжэнне колькасці асобаў, якія перасякаюць мяжу, складае ўсяго каля 15 %, а беларускі бок адзначае, што пасля Новага года традыцыйна назіраецца спад ахвотных паехаць у Польшчу на „шопінг”.

Выданне прыгадвае, што з кастрычніка знікла магчымасць перасячэння мяжы пешшу, ахвотных пераехаць яе на ровары – не шмат, і з таго часу не пабольшала.