На беларуска-расейскай мяжы з’явіўся санітарна-каранцінны пункт



У Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці на ўездзе ў Беларусь з Расеі ўсталявалі кругласутачны санітарна-каранцінны пункт.

Пункт размясціўся ў раёне вёскі Завольша на трасе Р-21. Тут дзейнічаюць служба дзяржаўнага санітарнага нагляду, Транспартная інспекцыя і Дзяржаўтаінспекцыя.

Спецыялісты гэтых ведамстваў вядуць рэгістрацыю транспарту, што ўязджае ў Беларусь. Тым, хто мае намер заставацца ў краіне, неабходна запоўніць анкету, якую потым накіруюць медыкам па месцы жыхарства чалавека, і затым адбыць двухтыднёвую самаізаляцыю. Тых, хто едзе праз Беларусь транзітам, папярэджваюць, што яны павінны перасячы мяжу на працягу 24 гадзін.

belapan.by