На Берасцейшчане небяспека лясных пажараў



На Берасцейшчыне ратавальнікі і супрацоўнікі лясніцтваў чакаюць на дажджы. Пакуль у вобласці пануе засушлівае і ветранае надвор’е, што спрыяе ўскладненню сітуацыі з прыроднымі пажарамі. Амаль ва ўсёй вобласці, за выключэннем чатырох раёнаў, дзейнічае забарона на наведванне лясоў.

Па словах супрацоўніцы Пінскай лясной гаспадаркі Наталлі Паўловіч, лясніцтвы са свайго боку зрабілі ўсё, каб падрыхтавацца да пажараў:

Выкананыя ўсе неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы. Падрыхтаваныя людзі і тэхніка. Створаныя неабходныя запасы матэрыялаў. А таксама вядзецца актыўная прапаганда па папярэджанні лясных пажараў. Самае галоўнае – асцярожнае абыходжанне з агнём. Хочацца, каб людзі самым сур’ёным чынам адносіліся да наступстваў сваіх паводзінаў у лесе.

На Берасцейшчыне часовая забарона на наведванне лясоў дзейнічае ва ўсіх памежных з Украінай раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]