На Берасцейшчыне ад пачатку года затрымана 111 падлеткаў-бяспраўнікаў



На Берасцейшчыне ад пачатку года Дзяржаўная аўтаінспекцыя затрымала 111 падлеткаў-бяспраўнікаў. Пераважна непаўнагадовыя кіроўцы-парушальнікі абіраюць мотатранспарт.

Інспектар Віктар Блавацкі нагадвае, што па дасягненні 16 гадовага ўзросту магчыма атрымаць права на кіраванне некаторымі відамі транспарту:

– Да адкрыцця катэгорыі на кіраванне мапедам дапускаюцца асобы з 16-ці гадоў. Неабходна здаць тэарэтычны іспыт у ДАІ, кіраванне на мапедзе не здаецца. Простымі словамі, асоба дасягнуўшая 16-гадовага ўзросту, пасля самападрыхтоўкі, можа здаць тэарэтычны іспыт на камп’ютары і атрымаць пасведчанне кіроўцы катэгорыі АМ. Асобы дасягнуўшыя 16-гадовага ўзросту дапускаюцца да здачы тэарэтычнага і практычнага іспыту для адкрыцця падкатэгорыі  А1 – матацыклы да 125 кубічных сантыметра.

У сувязі з надыходам вялікіх летніх вакацый у школьнікаў, Берасцейскае абласное ўпраўленне ДАІ заклікае бацькоў арганізаваць кантроль за падлеткамі, каб яны не сталі віноўнікамі або ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя